Урывак з Кітаба пра Шайтана
| 10.04.2017, 11:41 Саліх
Просмотров: 335китаб
  Мухаммад
  Шайтан
  Ислам
   |  | Урывак з Кітаба Александровіча. Даследаваны ў сакавіку 2017, Узда, Беларусь.
Пытаецца Мухаммад у Шайтана:
- Шайтане, дзеці твае хто ест?
- Дзеці мае то ест, хто блуд чыніць, грэшных рэчаў не сьцеражэцца.
- Шайтане, войска тваё хто ест?
- Войска маё тыя, хто пашню купіўшы, даражыны чакае.
- Шайтане, цябе і цела тваё хто растопіць чым?
- Газыёвэ рыцэрскія коні іржаннем і патопам конскім. Тыя мяне і цела маё растопяць, так як каля і ў вагні растопіцца.
- Шайтане, цябе хто калі задавіць паўрозам за шыю?
- Мяне задавяць за шыю, калі наўчоныя людзі засядуць, будуць з навукі дышкураваць.
-Шайтане, цябе паймаўшы, чаравікам хто б’е па відзенні?
- Мяне тыя людзі, паймаўшы, б’юць чаравікам па відзенні, каторыя на грэшную рэч не глядзяць.
- Шайтане, цябе на штукі хто пасячэ?
- Мяне на штукі пасякуць тыя людзі, каторыя ўсягды Аллага хваляць зікерам тэсьпіхам.
- Шайтане, цябе ў персьці ўнутр твой ражном хто прабівае?
- Мяне тыя людзі ражном нутр мой прабіваюць, хто да намазу квапяцца, ў першым сафе сядаюць, становяцца ўперад, да мячэці прыйдуць.
- Шайтане, твае сьвятыя вялікія наўчоныя людзі хто?
- Каторыя хмельны напітак шынкуюць. І тыя разьбіраюць, тыя мае наўчоныя вялікія сьвятыя шэйховэ азанчэёвэ, каторыя, ўпіўшыся, крычаць.
- Шайтане, твае браця ражоныя хто?
- Мае браця тыя, каторыя людзей разгневяць, і тыя, каторыя прэціў палудня на ветр сядаюць, і, стаючы, ветр пушчаюць, і прэціў сонца, прэціў месяца ветр сядаюць, і тыя, каторыя не мувіўшы БісміЛлягі Аллага не спомніўшы, ветр відзяць, і тыя, хто мочы не сцерагуцца, і тыя, што многа ў нечыстосці ходзяць, і тыя, хто свае цяла ўказуюць тыя шлункі, каторых грэх указваць, і тыя, каторыя на тыя рэчы глядзяць, то тыя ўсе мае браця ражоныя і мілыя.
- Шайтане, якіх людзкіх учынкаў ты не любіш?
- Таго я ўчынку вельмі не люблю, калі чалавек заўсёды кушлук намаз кланяецца і з навукі багамольства чыніць, бо я тых ніколі не магу звесці, тыя людзі ад мяне волныя будуць. Я дзяцей сваіх пасылаю, кажу пільнаваць, гдзе купцы тавары сваю прадаюць, каторы фальшыва важыць, локці не дамяраюць, мае дзеці то сабе возьмуць а там хто фальшыва мерыць, важыць – у карысць не пойдзе, спору яму не будзе із тае прадажы тылько грэх будзе, як у Кур’ане пішэ.
| | | |
|
|