Еды двоих хватит и на троих, а еду троих - и на четверых
Аль-Бухари, Муслим
Святло Рамадана
2017-05-05-09-28-50
Давыд аль-Ханафі
Просмотров: 213
Калі ад смутку сэрца слёзы пралівае,

І неба хмарамі узята у палон,

За гарызонтам ціхенька згасае

Праменьчык сонечны, як прывiд скону дзён.



Калі прад Богам шчыра у малітве

Надыдзе цемры час ад нас сысці,

Як Зульфікар перад часінай бітвы,

Хачу святло я Рамадана данясці.



Калі жыццё ад году ў год губляе душы,

І радасць больш няма нам з кім дзяліць,

І цяжар будніх дзён няспынна душыць,

То вызначыся: быць альбо не быць.



Калі ты цэлы дзень трываеш голад

Ды шэпчаш толькi: “Дзякуй, Валадар”,

Як полымя, што разганяе холад,

Святло ад Рамадана ты прымі у дар.



Не давярай бяздумным спадзяванням,

Што крылы адбіраюць у душы,

Спазнай нябесных высяў дараванне,

І ўвысь імкні за марай у цішы.



Тады прадказанае раптам стане сцягам,

І зло развеецца, прапаўшы без сляда.

Нібы ваду пакутніку ад смагі

Святло ад Рамадана я табе падам.



Калі ад злога свету не знайсці спакою,

І несупынна дождж з цяплом вайну вядзе,

Усмешкай мінака ты супакоіш,

Што побач па адным шляху ідзе.



Калі спяшаеш накармiць галодных,

То й брата светам веры ты усцеш.

Нібы дабро і долю для гаротных

Святло ты Рамадана прынясеш.


Комментарии (1)
2017-05-11-07-45-00 valeri
Прекрасные стихи.
Ваше имя:
E-mail:
Комментарий:
Главная Новости Статьи О нас Сотрудничество Хутбы

Разработчик: Сергей Мискевич, Минск, 2017